ПРА КНІГУ

«Савецкая і расейская тапанімія беларускіх гарадоў» — дасьледаваньне Алеся Чайчыца, беларускага журналіста, пісьменьніка і дасьледніка, аўтара кніг пра расейскую і савецкую гісторыю. Кніга аналізуе, наколькі моцна савецкая і расейская спадчына дагэтуль прысутнічае ў назвах вуліц, плошчаў і іншых аб’ектаў беларускіх гарадоў і які маштаб тапанімічных зьменаў можа спатрэбіцца Беларусі.


ШТО ЎНУТРЫ

Алесь Чайчыц прааналізаваў тапанімію шасьці абласных цэнтраў — Менску, Берасьця, Віцебску, Гародні, Гомля і Магілёва — а таксама Бярозы-Картускай і Клецку. Тапонімы клясыфікаваныя паводле тэматычных катэгорыяў і патрэбы перайменаваньня. Лічбы, дыяграмы і падрабязны аналіз дазваляюць убачыць рэальны маштаб савецкай і расейскай прысутнасьці ў гарадзкой прасторы і могуць стаць асновай для будучых праектаў дэсаветызацыі і дэкалянізацыі беларускай тапаніміі.


ПРА АЎТАРА

Алесь Чайчыц — беларускі, латыскі і расейскі журналіст, пісьменьнік і дасьледнік. Друкаваўся ў «Нашай Ніве», на сайце Радыё Свабода і ў іншых выданьнях. У 2012–2024 гадах быў сябрам Рады БНР, у 2017–2021 гадах — сябрам Вялікай рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», цяпер зьяўляецца сябрам праўленьня Нямецка-беларускага таварыства. Адзначаны мэдалём «За плённую працу на карысьць Беларусі». Жыве ў Нямеччыне.

Мяккая вокладка, 60 старонак. ISBN
Электронны фармат: EPUB. ISBN 9781291535709

2026 © RozUM media